6 траўня 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк: Расея павінна выплаціць рэпарацыі за знішчэнне Данбаса

13
Яцэнюк: Расея павінна выплаціць рэпарацыі за знішчэнне Данбаса

З краіны-агрэсара будуць патрабаваць плату за знішчэнне рэгіёну.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк не выключае, што ўрад будзе патрабаваць рэпарацый ад Расейскай Федэрацыі за разбурэнне Данецкай і Луганскай абласцей. Так кіраўнік урада адказаў ТСН на пытанне, за якія сродкі Украіна будзе аднаўляць Данбас.

"Што да аднаўлення Данбаса, то я думаю, што легітымна ставіць пытанне аб рэпарацыях з боку Расейскай Федэрацыі на аднаўленне Данбаса. Яны знішчылі Данбас. І Расея павінна плаціць за аднаўленне Данецка і Луганска. Яны знішчылі нашую эканоміку, яны правялі вайсковую агрэсію, і яны павінны несці за гэта адказнасць", - заявіў Яцэнюк.

Прэм'ер запэўніў, што Украіна не адмовіцца ад сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці, і надалей будзе рабіць усё дзеля міру.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках