Суд прызнаў незаконным арышт Давыдавай паводле абвінавачвання ў дзяржаўнай здрадзе
8- 16.02.2015, 20:40
- 14,459
Давыдава знаходзілася пад арыштам з 22 студзеня да 3 лютага, пасля чаго яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Масгарсуд прызнаў незаконным арышт Святланы Давыдавай, якая абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе, піша «Інтэрфакс».
Раней адпаведнае хадайніцтва падала абарона Давыдавай. Як заявіла суддзя, падстаў для такой меры стрымання ў следства не было.