3 траўня 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людміла Аляксеева: Эпідэмія імперыялізму авалодала розумам расейцаў

9
Людміла Аляксеева: Эпідэмія імперыялізму авалодала розумам расейцаў

Хвароба гэтая масава распаўсюдзілася пасля анэксіі Крыма.

Аб гэтым сказала ў інтэрв'ю для газеты «Rzeczpospolita» (пераклад - charter97.org) Людміла Аляксеева, былая савецкая дысідэнтка і кіраўніца Маскоўскай Хельсінскай групы.

- Гэта вельмі жудасная сітуацыя, якая кампраметуе расейскія ўлады - сказала яна пра гісторыю Святланы Давыдавай, вызваленай пазаўчора з СІЗА. - Ніводная нармальная дзяржава не адправіць у турму маці, у якой грудное двухмесячнае дзіця, не прымаючы да ўвагі, што ў яе яшчэ шэсць астатніх дзяцей. Бо яна ніколі не збегла б з Расеі. Чаму тады яе пазбавілі волі? Па-першае, усе гэтыя абвінавачванні ў дачыненні да яе незаконныя, бо расейскія службы не маюць права падслухоўваць замежныя дыпламатычныя ўстановы. А яны павінны былі падслухоўваць, бо адкуль яны б ведалі пра тое, што жанчына тэлефанавала ва ўкраінскае пасольства ў Маскве? Па-другое, гэты ўвесь працэс нагадваў сталінскія часы, калі людзей адпраўлялі за краты без расследавання і суда.

Людміла Аляксеева падкрэсліла таксама, што ў дзяржавах з такімі палітычнымі сістэмамі такія людзі, як Святлана Давыдава, у меншасці.

- Святлана Давыдава не магла спакойна глядзець на тое, як расейскія ўлады адпраўляюць на вайну ў Данецк маладых хлопцаў, а потым мамы такіх салдат атрымліваюць труны з целамі сваіх сыноў. Яе працэс выстаўлены напаказ, бо ўлады наважылі з яго дапамогай зрабіць папярэджанне астатнім грамадзянам, - сказала яна.

Праваабаронца звярнула ўвагу таксама на факт, што сярод расейскай супольнасці з'явіліся неабыякавыя да лёсу Давыдавай.

- За некалькі дзён у абарону жанчыны сабрана больш за 50 тысяч подпісаў. Людзі, якія ў Расеі думаюць па-іншаму, не згодныя з тым, што паказваюць на дзяржаўнай тэлевізіі, маюць сур'ёзныя праблемы. На іх аказваецца ціск на працы ці ў ВНУ, бо большая частка расейскага грамадства хварэе на імперыялізм. Хвароба гэтая масава распаўсюдзілася пасля анэксіі Крыма, дзякуючы якой папулярнасць Пуціна хутка вырасла.

На думку Аляксеевай, маці сямі дзяцей стала ахвярай менавіта расейскага імперыялізму.

- Я ніколі не думала, што пасля падзення Савецкага Саюза гэтая эпідэмія зноў адолее розум расейцаў. Горшае ў тым тое, што імперыялісцкія ідэі ўхваляюць не толькі багатыя, але і бедныя, якія ніколі з гэтай сістэмы не здабывалі карысці. Такія людзі думаюць: «Усё роўна, што я бедны і нічым не валодаю. Важна тое, што я грамадзянін вялікай імперыі, якой усе баяцца». А для мяне Расея з'яўляецца вялікім дзяржавай Пушкіна, Лермантава, Чайкоўскага і такая дзяржава не мае патрэбы ў тым, каб дамагацца чагосьці пры дапамозе страху. Я б хацела, каб іншыя народы паважалі маю краіну, а не баяліся яе, - падкрэсліла праваабаронца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках