6 траўня 2024, панядзелак, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар птушкафабрыкі «Рассвет» затрыманы пры атрыманні хабару

20
Дырэктар птушкафабрыкі «Рассвет» затрыманы пры атрыманні хабару

Супрацоўнікамі КДБ пры атрыманні хабару сумай 50 млн. рублёў затрыманы з довадамі злачынства дырэктар ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет».

У такую суму кіраўнік ацаніў свае паслугі за спрыяльнае развязвання пытання аб падпісанні дамоваў будаўнічага падраду, паведамляе БелаПАН.

Падчас папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што названай службовай асобай цягам некалькіх гадоў сістэматычна прымаліся незаконныя грашовыя ўзнагароды ад кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання з прыватнай формай уласнасці за садзейнічанне ў развязанні пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю і звязаных з займаемым ім службовым становішчам. Агульная сума хабараў, атрыманых ім ад прадпрымальнікаў, склала больш за 2,5 мільярдаў рублёў.

У дачыненні да затрыманага кіраваннем КДБ Гомельскай вобласці распачатыя дзве крымінальныя справы паводле прыкметаў складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраванага.

Да затрыманага прымененыя захады стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках