6 траўня 2024, панядзелак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў абяцае скасаваць мараторый на рост коштаў

22
Кабякоў абяцае скасаваць мараторый на рост коштаў

Урад Беларусі будзе паэтапна скасоўваць прынятыя раней абмежаванні ў галіне коштавага рэгулявання.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета міністраў краіны. Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на ягоныя словы, «у пытаннях коштавага рэгулявання ў Беларусі будзе забяспечвацца паэтапная палітыка прыняцця збалансаваных пастаноў у зняцці абмежаванняў».

Прэм'ер-міністр нагадаў, што ў снежні 2014 года ў сувязі з валютна-фінансавым крызісам ўладамі быў прыняты шэраг «непапулярных захадаў у сферы коштавага рэгулявання і грашова-крэдытнай палітыкі для захавання стабільнасці ў эканоміцы і грамадстве».

Прычынай крызіснай сітуацыі Кабякоў назваў зніжэнне сусветных коштаў нафты і нафтапрадуктаў, а таксама эскалацыю вайсковага канфлікту ва Украіне. «Гэтыя захады адыгралі сваю ролю і паступова скасоўваюцца пры захаванні жорсткага кантролю з боку ўрада і Нацыянальнага банка», - сказаў прэм'ер-міністр.

З ягоных слоў, у выніку прынятых захадаў на валютным і дэпазітным рынках усталявалася спакойная сітуацыя. «Патрэба ў валюце на біржы задавальняецца цалкам, адкладзены попыт на валюту адсутнічае, абменнікі працуюць у штатным рэжыме», - падкрэсліў Кабякоў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках