6 траўня 2024, панядзелак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Курэйчык: «Авель» - самая грандыёзная афёра ў беларускім кіно

30
Андрэй Курэйчык: «Авель» - самая грандыёзная афёра ў беларускім кіно

Будучыня вялізнага прапагандысцкага праекта - пад пытаннем.

Менск прымаў 14 з'езд Беларускага саюза кінематаграфістаў, які ўжо, у парушэнне статута, не збіраўся пяць гадоў. Міністр культуры Барыс Святлоў, са слоў удзельнікаў сустрэчы, адразу адзначыў, што сітуацыя ў беларускім кіно «ніжэй ватэрлініі». На з'ездзе абмяркоўвалі адвечныя пытанні: ці трэба рэформы беларускаму кіно і якія? І ці ёсць патэнцыйныя рэзервы?

Хоць больш за ўсё непасрэдных работнікаў кінаіндустрыі цікавіў іншы прадмет размовы. А менавіта - скандал агульнабеларускага маштабу з фільмам «Авель», які планаваўся як ідэалагічны адказ на незалежнае кіно «Жыве Беларусь!». Апошняя стужка ўжо ўзяла міжнародныя прызы. А вось «Авель», другая назва - «Мы браты», пакуль так і не трапіў на экран. Нашумелы фільм, які павінен быў быць паказаны на Берлінскім кінафестывалі, у праграме адсутнічаў. Больш за тое, будучыня вялізнага прапагандысцкага праекта - пад пытаннем.

Кінасцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык назваў стужку «Авель» самай грандыёзнай афёрай у гісторыі беларускага кіно:

«Нацыянальны праект, у якім няма нічога нацыянальнага - гэта нешта дзіўнае. А яшчэ і грошы падаткаплацельшчыкаў, якія, як стала вядома, уцяклі ў ЗША».

Ці ўбачым мы на экранах скандальную стужку, знятую на замову беларускіх прапагандыстаў? Глядзіце размову ў «Гарачым каментары» на «Белсаце».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках