6 траўня 2024, панядзелак, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Побач з Сонцам у Каменным стагоддзі праляцела іншая зорка

10

Яе маглі бачыць старажытныя жыхары Зямлі.

Астрафізікі з Дзяржаўнага астранамічнага інстытута імя Штэрнберга сцвярджаюць, што 70 тысяч гадоў таму на адлегласці 0,8 светлавога года ад нашай планеты знаходзілася зорка Шольц са сваім спадарожнікам, піша NBC News. Поўны тэкст даследавання апублікаваны ў Astrophysical Journal Letters, піша «Карэспандэнт».

Ніводная зорка так блізка ад Сонца не праходзіла. Так, пара зорак увайшла ў межы воблака Аорта. Вонкавыя граніцы воблака размешчаныя на адлегласці аднаго светлавога года, а гэта ў чатыры разы менш за адлегласць да найбліжэйшай да Сонца зоркі Проксімы Цэнтаўра.

Цяпер зорка Шольц выдаленая ад Зямлі на 20 светлавых гадоў. Аднак, навукоўцы мяркуюць, што 70 тысяч гадоў назад яе маглі назіраць старажытныя людзі ў Афрыцы.

Красный карлик и коричневый карлик. Фото: Michael Osadciw/University of Rochester

Воблака Аорта ўтрымлівае ў сабе вялікую колькасць протапланетнай матэрыі, а гэта магло актывізаваць кароткачасовыя каметныя ліўні праз гравітацыйнае ўздзеянне, якое зрабіла зорка Шольц.

Наменклатурная назва зоркі Шольц WISE J072003.20-084651.2. Адкрыў яе ў 2013 годзе нямецкі астраном Ральф-Дытэр Шольц. З масай у 0,08 масы Сонца яна класіфікуецца як чырвоны карлік. Акрамя таго, у зоркі Шольц ёсць спадарожнік - карычневы карлік з масай у 0,06 масы Сонца.

Даследуючы дынаміку руху зоркі, навукоўцы доўгі час не маглі вызначыць, набліжаецца яна да Сонечнай сістэмы або аддаляецца ад яе. Але дакладныя вымярэнні радыяльнай і тангенцыйнай хуткасцяў паказалі, што свяціла ж аддаляецца ад Зямлі, хоць нядаўна знаходзілася побач.

Цяпер астраномы збіраюцца працягнуць пошукі іншых зорак, выкарыстоўваючы касмічны тэлескоп Gaia Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках