6 траўня 2024, панядзелак, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Карэспандэнт»: Украінцы рынуліся на польскі рынак жылля

4
«Карэспандэнт»: Украінцы рынуліся на польскі рынак жылля

Украінцы атакуюць польскі рынак нерухомасці.

Варшаўскія рыэлтары цяпер літаральна збіваюцца з ног, спрабуючы задаволіць заяўкі кліентаў з Украіны, піша часопіс «Карэспандэнт».

«Я купляў кватэру пасля падзей на Майдане і быў здзіўлены, калі агенты, пачуўшы, што я з Кіева, перш за ўсё паказвалі пентхаўсы ад $1 млн, - распавядае адзін з украінцаў, якія прыехалі ў Польшчу. - Мэнэджары казалі, што ўсе найлепшыя кватэры раскупілі за гатоўку выхадцы з Кіева».

У 2014 годзе ўкраінцы занялі другое месца сярод замежнікаў, якія набываюць нерухомасць у Польшчы. З паказчыкам 17% яны пацяснілі брытанцаў (13%) і саступілі толькі немцам (27%).

Кватэру або дом у Польшчы можна купіць на траціну, а то і напалову танней, чым аналагічнае жыллё ва Украіне. Прычым хоць і не проста, але цалкам рэальна аформіць куплю ў крэдыт пад 4-6% гадавых замест украінскіх 25-30%. Кошты нерухомасці ў Польшчы стабільна растуць - у сярэднім на 10-20% у год, што дазваляе не толькі захаваць, але і прымножыць укладзеныя грошы.

Істотную ролю ва ўкраінска-польскім кватэрным буме адыграла і цяперашняя сацыяльна-палітычная сітуацыя ва Украіне.

«Праз ўсё тое, што адбываецца ва Украіне, людзі задумваюцца аб магчымасці хутка пакінуць краіну, калі гэта спатрэбіцца. Але не на пустое месца, а ў сваю кватэру», - рэзюмуе рыэлтар з Кракава Анджэй Кавальскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках