6 траўня 2024, панядзелак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшым сабакам Амерыкі прызналі сабаку пароды бігль

6

Пераможцам дог-шоў Westminster Kennel Club Show, якое адбылося ў Нью-Ёрку, стаў чатырохгадовы сабака пароды бігль па мянушцы Міс Пі (Miss P).

Пра гэта паведамляе The New York Post, піша Lenta.ru.

Як піша выданне, суддзя доўга не мог выбраць пераможцу, выдаткаваўшы на роздум каля 20 хвілін. Калі аб'явілі пераможцу, паведамляе The NY Post, гэта стала сюрпрызам як для гледачоў, якія заўзелі за зусім іншых сабак, так і для ўладальніка Міс Пі.

Гаспадар бігля Уіл Аляксандр заявіў, што «сабака галодны, а я ашаломлены». Ён таксама адзначыў, што ягоны гадаванец не падвёў, не зрабіўшы ніводнай памылкі падчас розных конкурсных выпрабаванняў.

Госці мерапрыемства прадказвалі перамогу сабаку па мянушцы Маціса (парода - вадзяны сабака), які з’яўляецца стрыечным братам аднаго з гадаванцаў прэзідэнта ЗША Барака Абамы. Міс Пі абыйшла і шы-тца, які ўдзельнічаў у конкурсе, гаспадыняй якога з'яўляецца Пэці Херст, спадчынніца медыя імперыі Hearst.

Сабаку-пераможцу прысуджаецца званне America's Dog («Сабака Амерыкі») на ўвесь наступны год. Жывёліна-прызёр бярэ ўдзел у розных фотасесіях і тэлешоў.

Westminster Kennel Club Show праводзіцца ў Нью-Ёрку з 1877 года. Пасля скачак Kentucky Derby гэта самае старадаўняе спаборніцтва ў ЗША. Першапачаткова ў дог-шоў спаборнічалі толькі сабакі паляўнічых парод, у асноўным сетары і пойнтэры, але пасля спіс магчымых удзельнікаў пашырыўся. З 1948 года конкурс транслюецца ў жывым тэлеэфіры.

Фота: AP/Mary Altaffer
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках