6 траўня 2024, панядзелак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неапазнаны самалёт нанёс авіяўдар па паселішчы ў Нігерыі

1
Неапазнаны самалёт нанёс авіяўдар па паселішчы ў Нігерыі

Неапазнаны самалёт скінуў бомбу на населены пункт на паўднёвым усходзе Нігера, загінулі прынамсі 20 чалавек.

Пра гэта паведамляюць РІА Новости са спасылкай на агенцтва Франс Прэс.

Паведамляецца, што самалёт скінуў бомбу ў населеным пункце на мяжы з Нігерыяй. "Ахвярамі сталі мясцовыя жыхары, якія прыйшлі на пахаванне супрацоўніка прэфектуры", - заявіў супрацоўнік гуманітарнай арганізацыі.

Ён ацэньвае колькасць ахвяр бамбавання "ад 20 да 30" чалавек. Прадстаўнікі мясцовых улад паведамляюць, што падчас налёту "неапазнанага самалёта" загінула больш за 30 чалавек і 20 атрымалі раны.

У раёне, дзе адбыўся інцыдэнт, адбываюцца жорсткія сутыкненні нігерыйскай групоўкі "Бока Харам" з падраздзяленнямі войскаў Нігера і Чада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках