5 траўня 2024, Нядзеля, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: Нас чакае перыяд ашчады - першымі павінны ашчаджаць чыноўнікі

7

УБП Беларусі ў студзені ўпаў амаль на 0,5%. Кожнае пятае прадпрыемства - стратнае.

Знізіліся і рэальныя даходы насельніцтва. Сама час рабіць пільныя захады, перадае «Белсат».

Летась краіна не выканала большасці найважнейшых парамэтраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета Міністраў. Урад распрацоўвае праграму на 2015 год. Для гэтага прааналізавалі некалькі сцэнароў развіцця, грунтуючыся на сітуацыі ў свеце. Паводле слоў Кабякова, правялі кансультацыі з партнёрамі Беларусі ў Мытным саюзе, распрацавалі адпаведныя крокі ў кожным варыянце. Які ж сцэнар рэальны ў беларускіх варунках і ці выратуюць чыноўнікі эканоміку ў выбарчы год?

Эканаміст Леанід Заіка падкрэсліў, што цяпер ва ўрадзе Беларусі знаходзяцца людзі з мяшанай сістэмай поглядаў на эканоміку - ад марксісцкай да напаўмарксісцкай. «Рэформа з'яўляецца нейкай мантрай. Беларусі не патрэбныя рэформы, ёй патрэбная простая дзейсная, нармальная, пісьменная, прафэсійная эканамічная палітыка. Толькі гэта і больш нічога. А калі прэм'ер-міністр выпускнік авіяцыйнага інстытута, а астатніх таксама дабіралі паводле адданасці, - то нічога не выйдзе», - мяркуе спецыяліст.

Калі вытворчасць у Беларусі ўпадзе на 15-20% у агульнанацыянальным маштабе, а не ў асобных кластэрах або сэктарах - гэта нармальна. Так гаспадарка пазбавіцца ад лішняй вытворчасці. «Я б сказаў, што нас чакае перыяд ашчады. Першыя, хто павінен ашчаджаць, - гэта ўрад, чыноўнікі, бюракратыя. Яны павінны зніжаць выдаткі ўласнага бытавання. Я думаю, што трэба абмяжоўваць, замарожваць заплату бюджэтнаму сэктару. Я думаю, што трэба даваць прастору для развіцця справовай ініцыятывы і самастойнага бізнэсу», - заўважыў Заіка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках