5 траўня 2024, Нядзеля, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы ні з кім гуляцца не будзем, калі хтосьці захоча тут Майдан

91
Лукашэнка: Мы ні з кім гуляцца не будзем, калі хтосьці захоча тут Майдан

Дыктатар зноў загаварыў пра «пятую калону» і каляровыя рэвалюцыі.

Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы перад камандным складам Узброеных Сіл, паведамляе БелТА.

«Усякія ўзрушэнні тут - гэта выклікі і пагрозы для нацыянальнай бяспекі, - адзначыў ён. - Будзе ў нас нармальна ў эканоміцы - ніякія ўзрушэнні нам не страшныя». Ён падкрэсліў, што ў краіне прынятыя ўсе неабходныя пастановы, у тым ліку кадравыя, каб эканоміка магла функцыянаваць. «Я нядаўна сказаў і прэм'еру, і новаму складу ўрада: вам ніхто не перашкаджае - дзейнічайце! Але пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы быць не павінна. Вытрымаем гэты трэнд, не абавязкова ўжо занадта дадаць у гэтым годзе, захаваем тое, што ёсць у гэты крызісны цяжкі час, звязанае з вонкавым уздзеяннем на нашу эканоміку, - значыць, у нас будзе мір і спакой, і ніякія каляровыя рэвалюцыі нас з ног на галаву не паставяць», - упэўнены Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што важныя грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі традыцыйна «суправаджаюцца актывізацыяй спроб і «пятай калоны», і яе замежных заступнікаў разгайдаць грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне». «Чакаць, што іх актыўнасць пойдзе на спад у год прэзідэнцкіх выбараў, таксама не прыходзіцца. У гэтых «дзеячаў» спецыфічнае разуменне палітыкі - замест прапановы канструктыўнай альтэрнатывы, сумленнай і адкрытай барацьбы за сімпатыі выбаршчыкаў, яны займаюцца правакацыямі і ўсімі тымі справамі, якія нам вядомыя, - адзначыў ён. - Мы гэта ўсё праходзілі. У нас ёсць дзейсныя прылады адэкватнага рэагавання. Але выключна ў прававым полі. І ўсе павінны разумець: мы ні з кім гуляцца не будзем і ў нас не заржавее, калі камусьці захочацца нейкага тут майдана ці яшчэ чаго-небудзь горшага».

Лукашэнка адзначыў, што з улікам негатыўнага ўплыву вонкавых фактараў у краіне прынятыя меры стабілізацыі становішча як у эканоміцы, так і на валютным рынку. «Сёння асабліва ашчадны падыход патрабуецца да выдаткаў бюджэтных сродкаў, якія неабходна выкарыстоўваць строга паводле прызначэння, - сказаў ён, - эканомія і беражлівасць павінны стаць прыярытэтам для кожнай службовай асобы».

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках