4 траўня 2024, Субота, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніягарскі вадаспад замерз трэці раз у гісторыі

5

Ніягарскі вадаспад амаль цалкам замерз праз нязвыкла нізкія для ЗША тэмпературы.

Але гэта не адпудзіла турыстаў, якія прыязджаюць паглядзець на восьмы цуд свету і адну з самых знакамітых славутасцяў Амерыкі. Вандроўцы імкнуцца сфатаграфаваць дзіўнае відовішча, піша Lenta.ru.

Да 2015 года Ніягарскі вадаспад замярзаў толькі двойчы: у 1848 і 1912 гадах. У 2014 годзе ў шэрагу СМІ таксама з'яўлялася інфармацыя аб тым, што найбуйнейшы вадаспад свету часткова замерз, але яна была крыху перабольшанай. На гэты раз усё сумленна: каскады вады ператварыліся ў гурбы, вялізныя ледзяшы і ледзяныя горы.

Ніягарскі вадаспад замерз трэці раз у гісторыі. Фота: Lindsay DeDario / Reuters

Фота: Lindsay DeDario / Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках