5 траўня 2024, Нядзеля, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч супраць імпарту

116
Пракаповіч супраць імпарту

Чыноўнік прапануе скараціць імпарт у Беларусі мінімум у паўтары разы.

Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Савета развіцця прадпрымальніцтва Пётр Пракаповіч, паведамляе БелТА.

З ягоных слоў, збалансаванасці айчыннай эканомікі можна дасягнуць толькі ў варунках значнага павелічэння экспартнага патэнцыялу і змяншэння залежнасці ад імпарту. "Фактычна для нармальнай працы мы можам скараціць імпарт як мінімум у паўтары разы, - мяркуе Пётр Пракаповіч, - скажам, на спажывецкім рынку гэта павінна быць не больш за 15-20%. Усё астатняе мы можам рабіць самі, але мы пры гэтым добраахвотна саступаем свой рынак".

Паводле інфармацыі Пятра Пракаповіча, за мінулы год Беларусь павялічыла спажывецкі імпарт амаль на $1 млрд. У сувязі з гэтым пытанне імпарту застаецца актуальным для савета, адзначыў яго кіраўнік. "Гэта стратэгія развіцця нашай краіны на перспектыву, якая павінна забяспечыць канкурэнтаздольнасць нашай эканомікі на ўнутраным і замежным рынках", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках