29 красавiка 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Чыжоўка-Арэне» ў заўзятараў канфіскавалі расцяжку «Слава Украіне»

8
На «Чыжоўка-Арэне» ў заўзятараў канфіскавалі расцяжку «Слава Украіне»

Міліцыя забрала траспарант у беларускіх балельшчыкаў.

Сведкам гэтага быў карэспандэнт «Нашай нiвы».

З ягоных слоў, 1 лютага на «Чыжоўка-Арэне» перад хакейным матчам «Юнацтва» Менск - ХК "Гомель" амапаўцы забралі ў заўзятараў на кантролі расцяжку са словамі «Слава Украіне! Трымайцеся, браты». Таксама на транспаратне быў намаляваны герб суседняй краіны.

Нагадаем, што ў вялікую дэманстрацыю беларуска-ўкраінскай салідарнасці летась у кастрычніку ператварыўся футбольны матч Беларусь-Украіна на «Барысаў-Арэне».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках