29 красавiка 2024, панядзелак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэс просіць правесці ў Беларусі дэнамінацыю

29
Бізнэс просіць правесці ў Беларусі дэнамінацыю

Дзелавая супольнасць Беларусі прапануе ўраду і Нацбанку правесці дэнамінацыю бліжэйшым часам.

Такое меркаванне на сустрэчы з журналістамі агучыў старшыня Беларускага звязу прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін, паведамляе tut.by.

"Рубель - не толькі сродак зберажэння даходаў, але ён яшчэ выконвае і функцыі разлікаў. Калі гэта незразумела Нацбанку, то мы хочам гэта данесці. Таму дэнамінацыя неабходная. У краіне павінен быць нармальны Банкнотны шэраг. Буйнейшая банкнота павінна быць эквівалентная хоць бы 100 далярам. Цяпер яна роўная 13 далярам", - сказаў Калінін. "Да таго ж у краіне ўжо ёсць надрукаваныя новыя грошы", - дадаў ён.

"Нам кажуць, што дэнамінацыю трэба праводзіць пры інфляцыі менш за 10%. Але мы здаецца яе так і не дачакаемся, а будзем цягаць грошы мяшкамі", - адзначыў кіраўнік БЗП. Калінін мяркуе, што "можна спакойна прыбраць 4 нулі".

На думку дзелавой супольнасці, дэнамінацыя з'яўляецца адным з крокаў у рэалізацыі мерапрыемстваў у дэдалярызацыі эканомікі і павышэнні даверу да нацыянальнай валюты. Сярод іншых мер - адмова ад прывязкі ўзроўню заробкаў да даляра ў праграмных дакументах урада, росту камунальных плацяжоў на 5 даляраў, кошту паліва ў прывязцы да даляра, кадастравага кошту зямлі і т. д.

У канцы мінулага тыдня Нацбанк заявіў, што да канца лютага разгледзіць прапановы ў скарачэнні выпадкаў выкарыстання замежнай валюты, каштоўных папер і плацежных дакументаў у замежнай валюце пры разліках на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках