29 красавiка 2024, панядзелак, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь знізіла экспартныя падаткі на нафту

1
Беларусь знізіла экспартныя падаткі на нафту

Экспартныя падаткі на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, зніжаныя з 1 лютага.

Адпаведная пастанова замацаваная ў пастанове Савета Міністраў №56 ад 29 студзеня 2015 года.

Стаўка экспартнага падатку на сырую нафту зніжаная з $170,2 да $112,9 за 1 т. Падатак на прамагонны бензін - з $132,7 за 1 т да $95,9, на таварныя бензіны - з $132,7 да $88 за 1 т. падатак на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае $54,1 за 1 т (быў $81,6). Такая ж стаўка падатку ўсталяваная і ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых алеяў.

Падатак на звадкаваныя вуглевадародныя газы, у адпаведнасці з гэтай пастановай, абнуляецца (раней яна складала $48 за 1 т).

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных падаткаў у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 студзеня. Яны таксама паніжаліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках