29 красавiка 2024, панядзелак, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд Егіпта прыгаварыў да смяротнага пакарання 183 прыхільнікаў «Братоў-мусульман»

Суд Егіпта прыгаварыў да смяротнага пакарання 183 прыхільнікаў «Братоў-мусульман»

Прыхільнікі «Братоў-мусульман» прысуджаныя да смяротнага пакарання за ўдзел у забойстве афіцэраў паліцыі ў жніўні 2013 года.

34 з іх прысудзілі завочна. Акрамя таго, паводле звестак Agence France-Presse, з двух чалавек знялі абвінавачванні ў забойстве паліцэйскіх, яшчэ аднаго прысудзілі да дзесяці гадоў зняволення, піша Lenta.ru.

У снежні 2014 года ў дачыненні да 188 ісламістаў паводле гэтай справы былі папярэдне вынесеныя смяротныя прысуды. Двое з папярэдне асуджаных з тых часоў памерлі.

Ісламістаў асудзілі за ўдзел у расправе над 16 супрацоўнікамі праваахоўных органаў у горадзе Кардаса. Гэта адбылося падчас беспарадкаў, якія адбыліся ўслед за ваенным пераваротам, у выніку якога стаўленік «Братоў-мусульман», прэзідэнт Мухамед Мурсі, быў узяты пад варту.

Пасля прыходу вайскоўцаў да ўлады «Браты-мусульмане» былі прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй, у дачыненні да іх актывістаў вынесеныя сотні смяротных прысудаў. Самога Мурсі абвінавачваюць у супрацоўніцтве з тэрарыстамі, забойстве паліцэйскіх і жаўнераў.

«Браты-мусульмане» - міжнародная палітыка-рэлігійная асацыяцыя, якая дэкларуе сваёй мэтай ісламізацыю грамадства і стварэнне ісламскай дзяржавы.

Фота: AFP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках