29 красавiка 2024, панядзелак, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зручныя «памылкі» Еўраопта: Кавалак вяндліны за паўмільёна

20

Пасля выяўлення памылкі персанал прыбраў лішнія нулі ў кошце вяндліны.

Пра інцыдэнт, які адбыўся ў адной з менскіх крам сеткі «Еўраопт» паведаміў чытач charter97.org.

«На днях у адной з крам «Еўраопта» атрымалі шок ад сумы чэка, якую агучыла касір. Пачалі правяраць, ці няма лішняга. Выявілася, што бяскрыўдны на выгляд кавалачак вяндліны каштуе амаль 450 тысяч рублёў!

Пасля паўторнага ўзважвання вага кавалачка паменшылася ў 10 разоў, а разам з ёй і кошт.

Добра, што агульная сума пакупкі была адносна невялікая, бо многія купляюць у «Еўраопце» прадукты ў запас. Пры суме чэка ў мільён-два не заўсёды заўважыш адразу такую «памылку», - напісаў ён.

І на «гарачай лініі» і ў інфацэнтры гандлёвай сеткі «Еўраопт» каментаваць гэты інцыдэнт адмовіліся, спаслаўшыся на адсутнасць спецыяліста ў сувязях з грамадскасцю.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках