29 красавiка 2024, панядзелак, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечар памяці Алеся Адамовіча прайшоў у Менску

Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтр правялі ў Менску вечар памяці пісьменніка і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча.

На сустрэчы адбылася прэзентацыя новых выданняў: «Выбранае» (выдавецтва «Беларускі кнігазбор»), «Дзень беларускай салідарнасці» («Папуры») з ілюстрацыямі Арлена Кашкурэвіча, «Блакадная кніга» («Лениздат»), «Khatyn/Хатынская Аповесць» (Glagoslav Publicаtions , Лондан), паведамляе БелаПАН.

Алесь Адамовіч - беларускі пісьменнік, сцэнарыст, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1971), чалец-карэспандэнт АН БССР (1980).

У 1989 стаў народным дэпутатам СССР ад Саюза кінематаграфістаў СССР, уваходзіў у Міжрэгіянальную дэпутацкую групу. Актыўна падтрымліваў стварэнне Беларускага Народнага Фронту і ягоныя ініцыятывы. Быў сустаршынём грамадскай рады гісторыка-асветнага таварыства «Мемарыял».

Фота: БелаПАН

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках