29 красавiка 2024, панядзелак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага адзначылі ў Беларусі і Літве

7

Беларусы адзначылі 177 гадавіну нараджэння кіраўніка паўстання 1863 года.

Мерапрыемствы прайшлі на малой радзіме Кастуся Каліноўскага - у Мастаўлянах Гарадзенскай вобласці, паведамляе «Радыё Рацыя». Лідар арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец выказаў надзею, што хутка там з'явіцца месца, прысвечанае памяці героя.

- У нас былі спробы гутаркі з гаспадарамі пра тое, каб набыць зямлю ва ўласнасць і мець магчымасць ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага. Крыўдна, калі прыязджаем сюды, а нам кажуць, што ніякіх помнікаў тут не будзе. Спадзяюся, што такі помнік у хуткім часе з'явіцца, - сказаў ён.

Памяць нацыянальнага героя Беларусі сёння ўшанавалі і ў Вільні. Мерапрыемства арганізавалі «Таварыства беларускай культуры ў Літве», асацыяцыя «Крывi» і Віленскае беларускае грамадства палітычных зняволеных і ссыльных. Акцыя прайшла ля крыжа на месцы гібелі Кастуся Каліноўскага.

«У чалавека ёсць два нараджэнні: для зямлі і неба. Цяпер мы стаім на месцы, дзе Кастусь нарадзіўся для вечнасці ў той жа дзень, калі ён нарадзіўся для зямлі, для зямлі беларускай, за свабоду якой ахвяраваў сваім маладым жыццём. Гэта самая вялікая ахвяра, якую можа прынесці чалавек на алтар айчыны, каб яна стала свабоднай. І гэтая ахвяра была прынятая, пра што сведчыць тое, што сёння мы маем Беларусь, хай яшчэ далёкую ад той, пра якую марыў рамантык і змагар Кастусь. Але мы ведаем, цудаў не бывае, і свабода нараджаецца ў крывавых пакутах. Яскравы прыклад гэтаму - сённяшняя Украіна. І вечныя, прарочыя словы героя, што толькі тады мы станем свабоднымі, калі супакоіцца ўсходні сусед-агрэсар», - сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.

Нагадаем, лідар нацыянальна-вызвольнага паўстання ў Літве і Беларусі нарадзіўся 2 лютага 1838 у маёнтку Мастаўляны на Гарадзеншчыне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках