29 красавiка 2024, панядзелак, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забароніць дзяржаўныя закупкі імпартнай будаўнічай тэхнікі

22
Расея забароніць дзяржаўныя закупкі імпартнай будаўнічай тэхнікі

Урад РФ забараніў дзяржзакупкі імпартнай будаўнічай, горнаруднай і камунальнай тэхнікі для падтрымкі «імпартазамяшчэння».

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Дзмітрый Мядзведзеў, піша «Коммерсант».

Віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч удакладніў, што забарона, аналагічная прынятай у сярэдзіне мінулага года забароне дзяржзакупак імпартных аўтамабіляў, будзе дзейнічаць для тэхнікі з усіх краін, акрамя краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Мы разлічваем, што гэта надасць дадатковы імпульс імпартазамяшчэнню. У кожным тыпе тэхнікі ёсць узоры расейскай прадукцыі, няма такіх тыпаў, у якіх узнікне дзірка», - сказаў Дварковіч.

Раней прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў на сустрэчы з віцэ-прэм'ерамі заявіў, што падпісаў дакумент аб забароне на імпарт тавараў машынабудавання для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках