29 красавiка 2024, панядзелак, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адправіўся катацца на лыжах у Сочы

87
Лукашэнка адправіўся катацца на лыжах у Сочы

Беларускі дыктатар «запрацаваўся».

Аляксандр Лукашэнка зноў выбраўся на адпачынак - гэтым разам ён наважыў пакатацца на лыжах у Краснай паляне недалёка ад Сочы.

Варта заўважыць, што зусім кагадзе ён са сваімі сынамі і блізкай світай ужо адпачываў. У лістападзе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Лукашэнка амаль два тыдні купаўся ў акіяне і гуляў у хакей з мясцовымі аматарамі. Характэрна, што чарговыя вакацыі адбываюцца тады, калі краіну скаланае фінансава-эканамічны крызіс, паведамляе «Радыё Свабода».

Першы сезонны адпачынак у новым годзе Аляксандр Лукашэнка традыцыйна прысвячае Сочы. Туды ён адправіўся неўзабаве пасля нялёгкай сямігадзіннай гутаркі з журналістамі. Напярэдадні зімовай Алімпіяды-2014 арандаваныя там беларускія базы і санаторыі былі істотна абноўленыя і, адпаведна, сталі яшчэ больш камфартабельнымі.

У прэзідэнцкай прэс-службе адмовіліся выдаваць драбніцы адпачынку Лукашэнкі ў Сочы, таму невядома, ён туды выбраўся вузкім складам або ў суправаджэнні каго-небудзь з сыноў. Пра «нетэлефонную размову» і «таямніцы прыватных звестак» кажуць і на рэцэпцыі шматфункцыянальнага комплексу «Красная паляна».

Яшчэ ў 2010 годзе Дзяржаўная дума Расеі ратыфікавала пагадненне, паводле якога ў арэнду кіраўніцтву справамі Лукашэнкі тэрмінам на 49 гадоў перададзеныя санаторыі «Беларусь» у Сочы і «Белая Русь» у Туапсэ, а таксама больш за 16 гектараў зямлі на базе адпачынку ў Краснай паляне.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках