29 красавiка 2024, панядзелак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На маршруце руху картэжу Эрдагана грымнулі выбухі

6
На маршруце руху картэжу Эрдагана грымнулі выбухі

Дзве самаробныя выбуховыя прылады спрацавалі ў Анкары ў панядзелак у сталічным раёне Чанкая на шляху картэжу прэзідэнта Турцыі.

Бомбы падарваліся за паўгадзіны і праз 15 хвілін у двары дома, паўз які праязджаў картэж Эрдагана, піша РІА «Новости» са спасылкай на газету Zaman.

На месца былі накіраваныя супрацоўнікі паліцыі і спецслужбаў. Яны ўстанавілі, што самаробныя выбуховыя прылады былі змешчаныя ў тры пластыкавыя бутэлькі, адная з якіх не ўзарвалася, гаворыцца ў паведамленні.

На думку экспэртаў, магутнасць выбуховых прылад не мела вялікай небяспекі, адзначае газета.

Паводле факту інцыдэнту распачатая крымінальная справа. Пакуль невядома, ці быў гэта замах на Раджэпа Таіпа Эрдагана.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках