29 красавiка 2024, панядзелак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амэрыканскі навуковец адрадзіў 6 старажытных напояў

7
Амэрыканскі навуковец адрадзіў 6 старажытных напояў

Доктар Патрык Макговэрн з універсітэта Пэнсільваніі здалеў узнавіць некалькі старажытных напояў, дакладны рэцэпт якіх быў даўно страчаны.

Для гэтых мэтаў ён выкарыстаў астой, які захаваўся на аскепках старажытных пасудзін, а таксама старадаўнія рукапісы. У выніку дбайнага аналізу астою і вывучэння старажытных тэкстаў доктар Макговэрн здолеў аднавіць напой, які пілі ў Кітаі 9000 гадоў таму, а таксама напой, які піў кароль Мідас у VII стагоддзі да нашай эры, піша «Інтэрфакс».

Варта адзначыць, што адноўленыя напоі не застаюцца ў лабараторыі: іх вырабляюць і разліваюць на продаж на бровары Dogfish Head.

У «букет» напою караля Мідаса, уваходзяць, напрыклад, мёд, белы вінаград (мушкат) і шафран. А самы старажытны ферментаваны напой у свеце - кітайскі - зроблены з пладоў глогу, рысу, ячменю і мёду.

Агулам ужо выпала аднавіць шэсць старажытных напояў: акрамя кітайскага і грэцкага былі адноўленыя напой з Гандураса, старажытнаегіпецкі, этрускі і данійскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках