29 красавiка 2024, панядзелак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шорац патрабуе ад пракуратуры знайсці вінаватых у слізгоце

29
Шорац патрабуе ад пракуратуры знайсці вінаватых у слізгоце

Чарговы «дзень бляхара» здарыўся ў Менску на пачатку лютага.

Разняволеныя падчас цёплай зімы пешаходы ў нядзелю дзясяткамі накіроўваліся ў траўмапункты. Паводле інфармацыі старшыні камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Ігара Юркевіча, 1 лютага ў горадзе 90 чалавек атрымалі галалёдныя траўмы, піша «Інтэрфакс».

Тых, хто звярнуўся па медыцынскую дапамогу пасля падзення на слізкім дарожным пакрыцці, вядома ж, было больш. У тых, каму пашанцавала менш, часцей за ўсё канстатавалі пераломы рук і ног.

Старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац 2 лютага раскрытыкаваў дзейнасць службаў, адказных за падтрыманне дарог і ходнікаў у бяспечным стане. На думку кіраўніка места, сталіца выявілася не падрыхтаванай да змены варункаў надвор'я, хоць сіноптыкі папярэджвалі аб праблемах.

Ад кіраўніка Менгарвыканкама дасталася ўсім - і жыллёва-камунальным службам, і ДВА «Гаррамаўтадар», і УП «Мінскзелянбуд», і раённым адміністрацыям. Андрэй Шорац даручыў прааналізаваць, у якіх менавіта раёнах горада назіраўся самы значны рост галалёдных траўмаў. Трэба меркаваць, там, дзе пацярпелых больш за ўсё, кіраўнікі «профільных» службаў будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Дарэчы, за ўвесь папярэдні зімовы перыяд сэзону-2014/2015 у Менску ахвярамі каўзоты сталі блізу 1,6 тысячы пешаходаў. Першы ўсплёск зваротаў у траўмапункты быў зафіксаваны ў 3-й дэкадзе лістапада.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках