29 красавiка 2024, панядзелак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багдан Ярэменка: Зацікаўленасць Украіны ў «менскім фармаце» - на мяжы абсурду

2
Багдан Ярэменка: Зацікаўленасць Украіны ў «менскім фармаце» - на мяжы абсурду

Украіне трэба наогул адмовіцца ад усялякіх ідэй і ілюзій што да перамоваў з тэрарыстамі.

Такое меркаванне ў каментары тэлеканалу «24» выказаў экс-консул Украіны ў Стамбуле, старшыня ўправы дабрачыннага фонду «Майдан замежных спраў» Багдан Ярэменка.

«Трыманне Украіны за гэтыя перамовы ўжо знаходзіцца на мяжы абсурду, - сказаў ён. - У той час, калі на ўсходзе Украіны ў некалькіх кірунках адбываецца нічым не прыкрыты наступ баевікоў, Украіна засяроджвае свае сілы на тым, каб іх пераконваць у захаванні таго, што яны не будуць выконваць. І Расейская Федэрацыя таксама.

Абсалютна зразумела, што менскія дамоўленасці цалкам сябе вычарпалі. І іх не збіраецца пільнавацца і выконваць фактычна ніводзін з бакоў».

На ягоную думку, Украіне трэба сабрацца са сваімі хаўруснікамі і прапрацаваць новы падыход у фармаце ЕЗ-ЗША-Расея-Украіна. А таксама павялічыць парадак дня пытанняў, звязаных з агрэсіўнай замежнай палітыкай Расеі, прынамсі, узброенымі ўварваннямі на тэрыторыю суседніх дзяржаў, выкананнем абавязанняў аб вывадзе войскаў з Прыднястроўя, анэксіі Крыма ды іншае.

«Паралельна, адышоўшы ад менскіх дамоўленасцей, Украіна таксама развяжа сабе рукі тым, што, абараняючыся на ўсходзе Украіны, будзе займаць не статычную пазіцыю і чакаць нападу, а будзе наносіць удары ў адказ. Гэта менавіта тое, чаго Украіна не робіць, улічваючы зацікаўленасць у менскіх дамоўленасцях. І за гэтую прыхільнасць мы штодня расплачваемся чалавечым жыццём», - мяркуе Ярэменка.

На думку дыпламата, для таго, каб Расея пачала гаварыць з украінскай уладай і ЛНР, ДНР пачалі прыслухоўвацца, Украіна павінна давесці сваю здольнасць эфектыўна абараняць сваю тэрыторыю. Без перамогі Украіны на поле бою, ніякія мірныя перамовы не пачнуцца. Паколькі тактыка Расеі - дайсці да перамоваў, максімальна адціснуўшы УСУ ў глыб украінскай тэрыторыі.

Нагадаем, чалец трохбаковай кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе Леанід Кучма заявіў, што лідары так званых ДНР і ЛНР сарвалі чарговы раўнд перамоваў у сталіцы Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках