29 красавiка 2024, панядзелак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Aston Martin рассакрэціў новы аўтамабіль Джэймса Бонда

1

У сеціве з'явіліся фатаграфіі новага аўтамабіля Джэймса Бонда - Aston Martin DB10.

У кампаніі плануюць вырабіць 10 такіх спорткараў, усе яны будуць задзейнічаныя ў здымках фільма Spectre. Сэрыйнай версіі самаход не атрымае, але дызайн аўтамабіля ў будучыні можа выкарыстоўвацца пры распрацоўцы іншых мадэляў, піша «Корреспондет».

Aston Martin DB10 пабудаваны на базе V8 Vantage. Аднак у аўтамабіля Бонда павялічаная колавая база, а памерамі ён супадае з One-77. Аб'ём рухавіка складае 4,7 літра. Іншыя тэхнічныя драбніцы новага самахода не называюцца.

Нагадаем, у канцы жніўня мінулага года Aston Martin запатэнтаваў назвы ад DB10 да DB14. Aston Martin плануе значнае абнаўленне мадэльнага шэрагу. За найбліжэйшыя сем гадоў павінны з'явіцца новыя пакаленні аўтамабіляў DB9, Vantage і Vanquish.

Акрамя таго, плануецца павялічыць лінейку новым вялікім сэданам, які атрымае назву Rapide, і пазадарожнікам, які выйдзе пад імем Lagonda. Пераемнік DB9, як мяркуецца, будзе пабудаваны на кагадзе распрацаванай модульнай платформе VH, якая таксама ляжа і ў грунт іншых новых мадэляў.

Грошы на мадэрнізацыю мадэльнага шэрагу кампанія атрымае ад італійскай фірмы Investindustrial SpA. Канчатковы бізнэс-план будзе прзэзэнтаваны на аўтасалоне ў Жэнэве, які адкрыецца ў сакавіку сёлета.

На гэты момант Aston Martin не ўваходзіць ні ў адзін з сусветных канцэрнаў. Праз абмежаваныя фінансавыя сродкі аўтавытворцу цяжка канкураваць са сваімі асноўнымі спаборнікамі Bentley (Volkswagen Group), Maserati (Fiat Chrysler) і Rolls-Royce (BMW Group).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках