6 траўня 2024, панядзелак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пачала кансультацыі ў ААН аб уводзе міратворцаў

19
Украіна пачала кансультацыі ў ААН аб уводзе міратворцаў

У Кіева ёсць аргументы для прасоўвання ініцыятывы аб уводзе міратворцаў у Данбас.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Украіны ў Радзе Бяспекі ААН Юрый Сяргееў украінскай рэдакцыі «Голоса Америки».

«Ёсць пастанова. З самай раніцы мы пачалі кансультацыі тут у сакратарыяце ААН і з нашымі партнёрамі ў выпрацоўцы тактыкі, як выканаць гэтую пастанову. Ад нас сёння да канца дня будуць унесеныя прапановы для кіраўніцтва аб нашых тактычных кроках», - сказаў ён.

На думку Сяргеева, украінскі бок мае аргументы для таго, каб прасоўваць ініцыятыву аб уводзе міратворцаў у Данбас у ААН.

«Агулам усе разумеюць пазіцыю, якая была абвешчаная Радай нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, разумеюць, што Менскія дамоўленасці, яны апынуліся пад пагрозай (зрыву) у сувязі з невыкананнем і расейскім бокам, і падпісантамі менскіх дамоўленасцей з Луганска і Данецка. І таму, каб выратаваць увесь менскі працэс, і дапамагчы імплементаваць гэтыя дамоўленасці, патрэбныя дадатковыя намаганні», - падкрэсліў сталы прадстаўнік Украіны ў ААН, дадаўшы, што такімі намаганнямі можа быць увод міратворчых войскаў.

Сяргееў дадаў, што, магчыма, Расея будзе супрацьдзейнічаць прыняццю гэтай пастановы. «Мы разумеем, што можа быць блакаванне, але ёсць іншыя тактычныя крокі, як абыйсці права вета», - падкрэсліў Сяргееў.

Нагадаем, вечарам 18 лютага паводле вынікаў пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны стала вядома, што Украіна мае намер звярнуцца да ААН і ЕЗ з просьбай аб увядзенні міратворчага кантынгенту, каб спыніць «хранічнае парушэнне» спынення агню з боку расейскіх войскаў і наймітаў у Данбасе.

Раней у чацвер, 19 лютага, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас тэлефоннай размовы ў нармандскім фармаце заклікаў лідараў Нямеччыны і Францыі тэрмінова разгледзець увод міратворцаў у Данбас.

Расея выступіла супраць міратворцаў у Данбасе. У Маскве заявілі, што Менскія дамовы не ўтрымліваюць пунктаў пра ўвод міратворцаў ва Украіну.

Прэс-сакратар ААН Стэфан Дзюжарык паведаміў журналістам, што кіраўніцтва Украіны пакуль не звярталася да ААН з афіцыйным запытам аб накіраванні міратворчых сіл у зону канфлікту.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках