7 траўня 2024, aўторак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя аўтобусы пераходзяць на летні час

3
Міжнародныя аўтобусы пераходзяць на летні час

З 29 сакавіка яны будуць адпраўляцца на гадзіну раней

З 29 сакавіка мяняецца расклад некаторых міжнародных аўтобусных маршрутаў, якія адпраўляюцца з Менска. У «Мінсктрансе» гэта тлумачаць тым, што краіны Еўропы пераходзяць на летні час, адпаведна, і аўтобусы будуць хадзіць паводле летняга раскладу, піша «Комсольская правда в Беларуси».

Змены закрануць рэйсы ў Беласток, Варшаву, Вільню, Рыгу, Друскенікі, Калінінград, Коўна, Кіеў, Мюнхэн і Санкт-Пецярбург. З 29 сакавіка ўсе яны будуць адпраўляцца на гадзіну раней, чым дагэтуль. Падрабязны расклад можна ўдакладніць на сайце «Мінсктранса» або ў касах аўтавакзалаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках