6 траўня 2024, панядзелак, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Кавалькова: 2015 увойдзе ў гісторыю як год дурных законаў і нормаў

14
Вольга Кавалькова: 2015 увойдзе ў гісторыю як год дурных законаў і нормаў

Столькі дурных ініцыятыў запар яшчэ ніколі не было.

Пра гэта заявіла каардынатарка аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Менску Вольга Кавалькова, паведамляе прэс-служба БХД.

«На маёй памяці столькі глупства адразу яшчэ ніколі не было - павелічэнне падатковага збору да 13%, 30%-ы збор пры набыцці валюты, забарона з 1 сакавіка гандлю без дакументаў і сертыфікатаў якасці і штрафы за парушэнні, забарона з 1 сакавіка на выкарыстанне страхавальнікамі замежнай валюты, павелічэнне з 1 студзеня мінімальнага стажу для прызначэння працоўных пенсій з 10 да 15 гадоў, новы закон аб СМІ, вяртанне аплаты зямельнага падатку арганізацыям, якія карыстаюцца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання (новы падатковы кодэкс) ды іншыя», - адзначае яна, нагадваючы яшчэ пра разгляд такіх ініцыятыў, як увядзенне падатку з непрацоўных, увядзенне адказнасці за паўторныя неабгрунтаваныя звароты грамадзян у дзяржаўныя органы ды іншыя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках