6 траўня 2024, панядзелак, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасцейскай крэпасці з'явіцца расейскі вайскова-патрыятычны цэнтр

18

Расейцы адкрыюць не толькі гасцініцу ў Берасцейскай крэпасці.

Намер аб будаўніцтве гасцініцы «Ветэран» і стварэнні «моладзевага вайскова-патрыятычнага цэнтра» ў Берасцейскай крэпасці анансаваў расейскі фонд «Абаронцаў Неўскага плацдарма», паведамляе «Радыё Рацыя».

Публікацыя гэтай інфармацыі на шэрагу гарадскіх парталаў выклікала рэзананс сярод чытачоў. Сваю заклапочанасць што да гэтага праекта выказвае і прадстаўнік руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк:

- Гэтыя словы ўзятыя з іх сайта. Цэнтр ствараецца як база для штодзённай, падкрэсліваю, вайскова-патрыятычнай работы з моладдзю. Палохае ў сённяшняй сітуацыі слова «вайсковы». Таму што вайна ідзе ва Украіне, вайна не украінцаў з украінцамі, а украінцаў з нейкімі «зялёнымі чалавечкамі». Таму вайсковыя цэнтры на мяжы з Еўразвязам могуць рэальна ўскладніць жыццё беларусаў.

Са слоў Дзяніса Турчаняка, атрымалася даведацца пра тое, што на праект плануюць вылучыць блізу двух з паловай мільёнаў даляраў. Пасля рэзанансу ў берасцейскіх інтэрнэт-выданнях, сайт фонду перастаў функцыянаваць і гэты факт пакідае больш пытанняў, чым дае адказаў, - адзначыў грамадскі дзеяч.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках