6 траўня 2024, панядзелак, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы шмат пазычаем на Захадзе

71
Лукашэнка: Мы шмат пазычаем на Захадзе

Дыктатар просіць Латвію дапамагчы яму зблізіцца з ЕЗ.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, паведамляе БелТА.

«У нас ёсць пытанні, якія мы ўвесь час павінны трымаць у полі зроку, абмяркоўваць іх і, калі атрымаецца, знаходзіць прымальныя пастановы. У мяне нейкай прадузятасці ў дачыненні да Латвіі ніколі не было, няма і, я спадзяюся, не будзе. Мы заўсёды знаходзілі агульную мову з нашымі партнёрамі, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Дай бог нам з іншымі дзяржавамі так супрацоўнічаць», - сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі і Латвіі ёсць не толькі агульны інтарэс да развіцця супрацоўніцтва, але і ў некаторай ступені ўзаемазалежнасць адзін ад аднаго. «У нас ёсць вельмі шмат праектаў у развіцці інфраструктуры, асабліва партовай ў вашай дзяржаве. Я бачу, што і дзяржава, і прыватны бізнэс Латвіі ідзе нам насустрач. Таму ў двухбаковых стасунках мы плануем і спадзяемся, што, нягледзячы на некаторыя прадузятасці з боку асобных палітыкаў у Латвіі (ды і не толькі - на Захадзе), нам удасца, пераадолеўшы іх, палепшыць супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы», - адзначыў ён.

Лукашэнка канстатаваў, што беларуска-латвійскія палітычныя і дыпламатычныя стасункі трохі адстаюць ад узроўню гандлёва-эканамічных. «Але гэта лепш, чым адставалі б эканамічныя і гандлёвыя стасункі. Думаю, што тычыцца палітыкі, мы заўсёды здольныя нагнаць гэта адставанне. Спадзяюся, што ваш візіт як раз звязаны з тым, каб падцягнуць нашы палітычныя стасункі на самы высокі ўзровень», - заявіў ён.

Беларускі бок таксама разлічвае на садзейнічанне Латвіі ў развіцці ўзаемадзеяння Беларусі з іншымі краінамі Еўразвязу. Тым больш што Латвія ў першым паўгоддзі 2015 старшынюе ў ЕЗ. «Мы заўсёды заяўлялі і казалі: пры тым, што ў нас вельмі сяброўскія стасункі з суседзямі - Расеяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Украінай - мы бачым тэхналагічны Захад, які нам вельмі патрэбны. Захад, які валодае рэсурсамі. Мы вельмі шмат запазычваем там сродкаў пад канкрэтныя праекты па заходніх тэхналогіях, - адзначыў беларускі кіраўнік. - Таму калі Латвія дапаможа нам яшчэ больш зблізіцца з ЕЗ у перыяд свайго старшынства (і не толькі), мы вам будзем вельмі ўдзячныя».

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках