6 траўня 2024, панядзелак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Блашка перамагла ў спрынтэрскай гонцы на юніёрскім ЧС у біятлоне

9
Дар'я Блашка перамагла ў спрынтэрскай гонцы на юніёрскім ЧС у біятлоне

Беларуская біятланістка стала пераможцай у спрынтэрскай гонцы на 6 км на юнацкім чэмпіянаце свету, які праходзіць у Раўбічах.

Дар'я Блашка пераадолела дыстанцыю без пудлаў і паказала час 16 хвілін 26,4 сэкунды. Беларуска на 5,5 сэкунды апярэдзіла найбліжэйшую канкурэнтку Юлію Швайгер з Аўстрыі. Бронза ў нарвэжкі Інгрыд-Ландмарк Тандрэволд (1 пудла; 6,2 сэкунды), піша «Прессбол».

У пяцёрцы наймацнейшых апынуліся яшчэ дзве беларускі. Дынара Алімбекава (11,1 сэкунды) пры бездакорнай страляніне заняла 4-е месца, не дацягнуўшы блізу 5 сэкундаў да бронзы. Ганна Сола (1 пудла; 17,6 сэкунды) падзяліла пятае месца з расейкай Лізаветай Каплінай.

20.02. Спрынт. Дзяўчаты. 6 км (83 удзельніцы). 1. Д.Блашка - 16.26,4 (0-0). 2. Д.Швайгер (Аўстрыя) - 5,5 (0-0). 3. І.Тандрэволд (Нарвэгія) - 6,2 (0-1). 4. Д.Алімбекава - 11,1 (0-0). 5. Г.Сола - 17,6 (1-0).

Фота: БелТА

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках