7 траўня 2024, aўторак, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі ААТ «КІМ» паскардзіліся ў пракуратуру на затрымку заробкаў

9
Работнікі ААТ «КІМ» паскардзіліся ў пракуратуру на затрымку заробкаў

Яны не атрымліваюць заробкаў з лістапада, і асцерагаюцца, што начальства разбяжыцца з заводу, напляваўшы на праблемы рабочых.

Як толькі эканамічны суд прызначыў на віцебскае ААТ «КІМ» часовага кіраўніка, запусціўшы працэдуру банкруцтва, блізу 30 работнікаў вязальнага цэха падалі калектыўную скаргу ў пракуратуру. Яны скардзяцца ў гарадскую пракуратуру на тое, што ім яшчэ не выплачаны заробак за лістапад і снежань 2014 года, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Са слоў работнікаў «КІМ» кіраўніцтва ахапіла паніка. Яны асцерагаюцца, што кіраўнікі цяпер больш думаюць аб удалым звальненні з прадпрыемства-банкрута, чым аб сваіх службовых абавязках.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках