6 траўня 2024, панядзелак, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ў Самалі атакавалі дэпутатаў і міністраў

Баевікі ў Самалі атакавалі дэпутатаў і міністраў

Прынамсі, 20 чалавек, у тым ліку дэпутатаў парламента, былі забітыя ў выніку нападу на адзін з гатэляў у цэнтры сталіцы Самалі Магадзіша.

За двума моцнымі выбухамі рушыла ўслед стральба ў гатэлі "Цэнтрал", які часта наведваюць мясцовыя палітыкі. Раён нападу ачэплены, паведамляе BBC.

Ісламісцкая групоўка "Аш-Шабаб" узяла на сябе адказнасць за ўчыненне злачынства. Яе баевікі змагаюцца з падтрыманым сіламі ААН урадам за кантроль над Самалі. "Аш-Шабаб", цесна звязаная з "Аль-Каідай", была выбітая з галоўных гарадоў Самалі, але яна па-ранейшаму кантралюе многія сельскія раёны на поўдні краіны.

Аперацыя ісламістаў

"Спачатку выбухнуў аўтамабіль каля брамы гатэля, затым смяротнік прывёў у дзеянне выбуховую прыладу ў гасцінічным комплексе, - заявіў у інтэрв'ю агенцтву "Рэйтэр" маёр паліцыі Нур Мухамед. - У гатэлі былі міністры і дэпутаты. Я асабіста бачыў шмат параненых людзей, уключаючы і аднаго дэпутата".

Напад адбыўся ў абед у пятніцу, калі ў гатэлі заўсёды шмат людзей.

Прадстаўнік "Аш-Шабаб" шэйх Абдзіазіз абу Мусаб прызнаў, што за нападам стаяць ісламісты.

"Нашай мішэнню былі чальцы ўрада, якія знаходзіліся ў гатэлі, гэта частка нашай аперацыі ў Магадзіша", - сказаў ён.

"Аш-Шабаб" раней заяўляў пра намер расправіцца з чальцамі ўрада. Нядаўна ісламісты застрэлілі ў Магадзіша дэпутата самалійскага парламента.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках