4 траўня 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Выяўлены выразны расейскі след у расстрэле Майдана

10
Парашэнка: Выяўлены выразны расейскі след у расстрэле Майдана

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў прасоўванне расследавання масавага забойства актывістаў у Кіеве ў лютым мінулага года.

Агрэсія Расеі супраць Украіны пачалася яшчэ са зрыву падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам, якое павінна было адбыцца ў Вільні ў 2013 годзе. Пра гэта сёння заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў сваім выступе на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод чальцам сем'яў герояў Нябеснай сотні, піша liga.net.

"Да ліквідацыі і разарвання Украіны ў Маскве рыхтаваліся яшчэ да перамогі Майдана. Яны чакалі падзення Януковіча з дня на дзень - і паскорылі ход падзей. Генеральная пракуратура і СБУ выявілі выразны расейскі след у расстрэле Майдана. Следства, нарэшце, атрымала доступ да запісаў прыватных тэлефонных размоў Януковіча з прадстаўнікамі расейскіх сілавых структур. Яны разам загадзя рыхтаваліся да расстрэлу", - заявіў прэзідэнт.

Са слоў прэзідэнта, літаральна на днях кіраўніцтва Службы бяспекі праінфармавала яго аб тым, што, дапытаныя байцы "Альфы" далі паказанні, што "памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў кіраваў арганізацыяй снайперскіх груп замежнікаў на Майдане".

"Пытанні злачынстваў супраць чалавечнасці не маюць тэрміну даўнасці. Але задам і сабе, і вам рытарычнае пытанне: хіба Расея калісьці выдасць нам злачынца Януковіча, галоўнага вінаватага кровапраліцця на Майдане? Я не сумняваюся, што ён вечна будзе гарэць у пекле, але гэта ўжо па-за юрысдыкцыяй зямнога суда. Аднак, для аднаўлення справядлівасці з маёй ініцыятывы Вярхоўная Рада прыняла закон аб магчымасці завочнага прыцягнення да адказнасці кіраўнікоў былога рэжыму, якія забівалі людзей і рабавалі краіну, але гэтага недастаткова", - адзначыў Парашэнка.

Нагадаем, раней кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка заяўляў, што на сёння распачатыя ўжо больш за сотню крымінальных спраў у дачыненні да былых найвышэйшых службовых асоб, у тым ліку кіруючага звяна СБУ з ліку тых, хто разам з расейскімі куратарамі рыхтаваў злачынства супраць актывістаў Майдана.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках