6 траўня 2024, панядзелак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Парубій: На Майдане «працавала» група спецвойскаў з Беларусі

43
Андрэй Парубій: На Майдане «працавала» група спецвойскаў з Беларусі

Яны стралялі не толькі па мітынгоўцах, але і па «Беркуце».

Былы камендант Майдана, першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій упэўнены, што 20 лютага 2014 года ў Кіеве былі расейскія снайперы, а ў горадзе працавалі тры расейскія і адная беларуская група спецвойска.

«Я не следчы пракуратуры, але, на маю думку, былі. Прычым «стралялі» яны не толькі па Майдану, але і па «Беркуце». У гэты дзень, на маіх вачах, ад куль, на барыкадах падалі хлопцы-майданаўцы і адначасова Андрэй Шаўчэнка (народны дэпутат VI склікання) слаў мне смс, у якіх паведамляў аб тым, што падаюць байцы «Беркута», - распавёў Парубій у інтэрв'ю выданню «РБК-Украіна».

Парубій распавёў, што 20 лютага ён вярнуўся на Майдан і пад 8:00 пачуў першыя стрэлы. «Страляніна ішла ў кірунку ад гатэлю «Украіна» або, як мне падалося, крыху правей, калі глядзець на гатэль са сцэны. Ужо потым я даведаўся, што агнявыя пункты былі ўсталяваныя на даху адміністрацыі прэзідэнта, а таксама на даху Нацыянальнага банка. Але, калі я стаяў каля сцэны, у мяне стварылася ўражанне, што стрэлы ідуць з гатэлю «Украіна». Падкрэслю, я не адсочваў усіх момантаў следства, таму выказваю толькі сваё меркаванне», - паведаміў ён.

Былы камендант Майдана паведаміў, што мінулай зімой да яго падышоў чалавек, які вельмі сакрэтна захацеў сустрэцца. «Паводле ягоных слоў, супраць нас дзейнічалі чатыры групы - адная з Беларусі, тры з Расеі. Іх задача - максімальная дэстабілізацыя сітуацыі, распальванне супрацьстаяння, стварэнне крызісных сітуацый ля дыпламатычных прадстаўніцтваў. Адная з гэтых груп павінна была ліквідаваць мяне - і гэты чалавек прыйшоў мяне папярэдзіць. Так што, я думаю, што працавала трэцяя старана, пры гэтым працавала на супрацьстаянне, працавала на кроў. Такі сцэнар мы бачым цяпер на ўсходзе Украіны», - сказаў ён.

«Я ўпэўнены, што па нас «страляў» расейскі спецназ. Мяне падчас Майдана пра яго папярэджвалі некалькі разоў», - заявіў Парубій.

Нагадаем, 21 лістапада 2013 года ў той дзень, калі экс-прэзідэнт Віктар Януковіч адмовіўся падпісваць у Вільні Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, украінцы выйшлі на цэнтральныя плошчы Кіева ды іншых гарадоў Украіны. Такая акцыя ў Кіеве атрымала назву Еўрамайдану.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках