7 траўня 2024, aўторак, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ згодныя на выхад Грэцыі з еўразоны

6
У ЕЗ згодныя на выхад Грэцыі з еўразоны

Калі перамовы з Грэцыяй праваляцца, блок краін еўразоны згодны на выхад Грэцыі з валютнага блока еўразоны.

У выпадку, калі пагадненне аб грэцкім абавязку і прадаўжэнні праграмы фінансавай дапамогі краіне не будзе дасягнутае, блок краін еўразоны на чале з Нямеччынай згодны на выхад Грэцыі з валютнага блока. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Мальты Эдвард Шыклуна, піша korrespondent.net.

Сам міністр хоча выступіць у якасці пасярэдніка на перамовах з Грэцыяй, якія пройдуць сёння. Са слоў міністра, яны будуць цяжкімі.

Шыклуна перакананы, што для прадухілення дэфолту Афінам патрэбная ўгода з партнёрамі еўразоны. Калі пагадненне не будзе ўкладзенае, "прыхільнікі жорсткай лініі ў дачыненнях з Грэцыяй захочуць атрымаць свой фунт плоці, што будзе зневажальным для новага ўрада".

"Дэфолт - гэта жудасна, - сказаў міністр, - З пункту гледжання даходаў Грэцыя нясе істотныя страты. Банкі неадкладна адрэагуюць на гэтую нестабільнасць і падвысяць адсоткавыя стаўкі, так што грэкаў прыціснулі да сцяны".

"Калі пад пагадненнем Грэцыя мае на ўвазе адсутнасць абавязанняў, то, мяркую, ніхто ў Еўрагрупе на гэта не пойдзе", - заявіў Шыклуна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках