6 траўня 2024, панядзелак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месяц, Марс і Венера зблізяцца ў адным пункце на небасхіле

4

Увечары ў пятніцу, 20 лютага, у небе можна будзе назіраць праяву.

Маладзік пройдзе паблізу дзвюх зыркіх планет - Венеры і Марса. Тонкі серп Месяца ўступіць у сузор'е Рыб, дзе зблізіцца з Марсам і Венерай у квадры 0,06, піша NEWSru.com.

Тры касмічныя целы ўтвораць трыкутнік шырынёй не больш за два градусы. Прыгожае нябеснае відовішча можна будзе назіраць няўзброеным вокам, паведамляе Space.com.

На наступны дзень, 21 лютага, Марс і Венера таксама зблізяцца, аднак гэта адбудзецца ўдзень. Такім чынам, найлепшы шанец убачыць незвычайнае відовішча надарыцца менавіта ў пятніцу, 20 лютага.

Space.com прапануе відэа, якое тлумачыць рух нябесных целаў у лютым і паказвае, у якой частцы небасхілу шукаць знаёмыя і незнаёмыя зоркі ды планеты.

Між тым роўна праз месяц, 20 сакавіка, адбудзецца чарговае поўнае сонечнае зацьменне. Яго прыватныя фазы можна будзе назіраць у Еўропе і заходняй частцы Расеі, а таксама ў паўночнай Афрыцы.

Максімальную фазу зацьмення на тэрыторыі Расеі ўбачаць жыхары Мурманска - 0,87. У Маскве максімальная фаза складзе 0,57. Зацьменне пачнецца а 09:12 паводле маскоўскага часу, дасягне максімальнай фазы а 10:20 і скончыцца аб 11:26.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках