6 траўня 2024, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замерзлы Ніягарскі вадаспад стаў турыстычным гітом

2

Мароз ператварыў гэтую знакамітую славутасць у «ледзяны спектакль».

Замерзлы Ніягарскі вадаспад карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў, паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Associated Press. Адзначаецца, што тэмпература ніжэйшая за нуль падарожнікаў не спыняе.

Сказаць, што вадаспад цалкам замёрз, нельга, бо рака Ніагара па-ранейшаму цячэ пад лёдам, аднак маляўнічыя ледзяныя і снегавыя краявіды ля яе берагоў ператвараюць прыродную славутасць у турыстычны магніт другі год запар.

Найбліжэйшым часам надвор'е ў раёне вадаспаду наўрад ці зменіцца.

Нагадаем, Ніягарскі вадаспад амаль цалкам замёрз трэцім разам у гісторыі праз нязвыкла нізкія для ЗША тэмпературы. Да 2015 года Ніягарскі вадаспад замярзаў толькі двойчы: у 1848 і 1912 гадах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках