28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джо Байдэн: Вайскоўцы з РФ удзельнічалі ў штурме Дэбальцава

6
Джо Байдэн: Вайскоўцы з РФ удзельнічалі ў штурме Дэбальцава

Віцэ-прэзідэнт ЗША заявіў, што сепаратыстаў падчас наступу на Дэбальцава падтрымлівалі расейскія войскі.

Джозэф Байдэн падчас дзвюх асобных тэлефонных размоў абмеркаваў сітуацыю са спыненнем агню ў Данбасе з прэм'ер-міністрам і прэзідэнтам Украіны Арсеніем Яцэнюком і Пятром Парашэнкам, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на Белы дом.

Байдэн «рашуча асудзіў наступ» баевікоў у раёне Дэбальцава, якіх, на ягоную думку, падтрымліваюць расейскія войскі. Паводле версіі віцэ-прэзідэнта, «гэта з'яўляецца абуральным парушэннем» усіх наяўных «менскіх пагадненняў, а таксама суверэнітэту Украіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці».

Раней аб размове паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта. Як паведамляе ТАСС, «суразмоўцы таксама абмеркавалі неабходнасць скаардынаваць пазіцыю і далейшыя дзеянні ЗША, ЕЗ і Украіны. Пры гэтым Пётр Парашэнка настаяў, што ў выпадку, калі сітуацыя не палепшыцца, ЗША і ЕЗ павінны ўзмацніць санкцыі супраць Расеі і ўжыць захады для ўзмацнення абараназдольнасці Украіны».

Віцэ-прэзідэнт таксама абмеркаваў з Яцэнюком і Парашэнкам «варыянты эфектыўнага маніторынгу рэжыму спынення агню і вываду цяжкага ўзбраення», як гэта прадугледжана ў Менскіх дамоўленасцях.

Таксама прэзідэнт Украіны і віцэ-прэзідэнт ЗША абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі і каардынацыі магчымага размяшчэння міратворчай місіі ў Данбасе.

Адзначым, што «Менскія дамоўленасці» былі дасягнутыя без удзелу ЗША. У марафонскіх перамовах, якія доўжыліся больш за 16 гадзін, удзельнічалі прэзідэнты Пуцін, Аланд, Парашэнка і канцлерка Нямеччыны Мэркель.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках