28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі на кірмашы ў Гандурасе: 70 пацярпелых

4
Выбухі на кірмашы ў Гандурасе: 70 пацярпелых

На сельскагаспадарчым кірмашы ў сталіцы Гандураса Тэгусігальпе грымнула некалькі выбухаў.

У выніку пацярпелі больш за 70 чалавек, у іх ліку шасцёра дзяцей, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Sun Daily.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 20 лютага, каля 12:00 (21:00 паводле менскага часу). Як адзначае газета, штогадовае мерапрыемства карыстаецца папулярнасцю, на момант здарэння на кірмашы знаходзіліся некалькі тысяч чалавек.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай стала ўцечка газу, якая выклікала дэтанацыю некалькіх балонаў у раёне размяшчэння пунктаў харчавання на рынку.

Прынамсі 60 пацярпелых былі дастаўленыя ў лякарню горада, у многіх з іх дыягнаставалі апёкі другой і трэцяй ступені, паведамляе El Heraldo. Паводле звестак Fox News, адно дзіця знаходзіцца ў крытычным стане. Улады сталіцы звярнуліся да мясцовых жыхароў з просьбай здаць кроў.

Прэзідэнт Гандураса Хуан Арланда Эрнандэс (Juan Orlando Hernandez) ужо сустрэўся з параненымі і іх сваякамі, і заявіў, што іх лячэнне будзе аплачанае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках