28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанскі манат дэвальвавалі на 33,5%

9
Азербайджанскі манат дэвальвавалі на 33,5%

Цэнтральны банк Азербайджана ўстанавіў афіцыйны курс маната ў дачыненні да даляра на ўзроўні 1,05 маната да $1.

Такім чынам, манат дэвальваваўся на 33,5%, піша "Інтэрфакс".

"Гэтая пастанова прынятая з мэтай стымулявання дыверсіфікацыі эканомікі Азербайджана, узмацнення міжнароднай канкурэнтаздольнасці эканомікі і экспартнага патэнцыялу, забеспячэння ўстойлівасці плацежнага балансу", - адзначаецца ў паведамленні.

Раней старшыня праўлення ЦБА Эльман Рустамаў у інтэрв'ю The Financial Times адзначыў, што Цэнтрабанк адмаўляецца ад прывязкі курсу нацвалюты - маната да даляра і паступова пераходзіць да больш гнуткай курсавой палітыкі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўсякае паслабленне валюты будзе паступовым, і ЦБ будзе "прымаць пад увагу інтарэсы насельніцтва".

ЦБА, з ягоных слоў, сыходзіць ад прывязкі маната да даляра на карысць таргетавання кошыка з даляра і еўра, дзе доля еўра будзе складаць 20-30%.

Цэнтральны банк Азербайджана з 16 лютага 2015 года перайшоў на выкарыстанне бівалютнага кошыка пры вызначэнні курса маната.

Акрамя гэтага Рустамаў адзначае адсутнасць фундаментальных прычын для працяглага паслаблення курсу маната. "Няма фундаментальных прычын і падстаў для хранічнага і працяглага паслаблення маната. Няма падстаў для турботы. Ніякай драматычнай дэвальвацыі маната не чакаецца", - сказаў Рустамаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала AzTV.

Але ў той жа час ён не стаў удакладняць, як моцна можа дэвальваваць манат.

З ягоных слоў, на сёння стратэгічныя валютныя рэзервы Азербайджана складаюць каля 70% ВУП і ў 2,5 разы перавышаюць аб'ём гатоўкі манатаў у абарачэнні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках