27 красавiка 2024, Субота, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч абяцае вярнуцца ва Украіну і «палегчыць жыццё людзей»

52
Януковіч абяцае вярнуцца ва Украіну і «палегчыць жыццё людзей»

Зрынуты год таму Віктар Януковіч расказаў, што планаваў вярнуцца раней, але яго адгаварылі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расейскаму «Першаму каналу», піша «Карэспандэнт».

«У мяне не выходзілі з галавы думкі аб тым, каб вярнуцца і ўзначаліць спачатку пратэстны рух, але ўсе прыходзілі да адназначнага меркавання пра тое, што калі я вярнуся, то ворагі зробяць усё, каб мяне знішчыць», - сказаў Віктар Януковіч.

Таксама, ён паабяцаў зрабіць усё, што ў яго сілах, каб палегчыць жыццё людзей.

«Я шкадую, што я не мог нічога зрабіць. Напэўна для чагосьці я патрэбны, як будзе магчымасць вярнуцца - я вярнуся і зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб палегчыць жыццё людзей», - дадаў экс-прэзідэнт.

На гэты момант Януковіч знаходзіцца ў Расеі. Ён таксама абвешчаны ў міжнародны вышук Інтэрполам. У выпадку выезду за тэрыторыю Расеі ён павінен быць затрыманы.

Як паведамлялася, Пячэрскі раённы суд Кіева вынес пастанову аб абранні меры стрымання ў выглядзе арышту для шэрагу экс-чыноўнікаў, у тым ліку Януковіча, Азарава і Колабава.

Генеральная пракуратура Украіны расследуе шэраг крымінальных спраў у дачыненні да экс-прэзідэнта Віктара Януковіча.

Прынамсі, яму інкрымінуюць дзеянні, накіраваныя на змену канстытуцыйнага ладу або на захоп дзяржаўнай улады па падзеях на Майдане, а так жа перавышэнне ўлады або службовага становішча, якое пацягнула цяжкія наступствы і дзяржаўную здраду праз падпісанне ім дамовы з РФ у пытанні знаходжання Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны і іншыя.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках