28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанец знайшоў невядомы аповед пра Шэрлака Холмса на гарышчы

3
Брытанец знайшоў невядомы аповед пра Шэрлака Холмса на гарышчы

У Вялікай Брытаніі быў знойдзены невядомы раней аповед Артура Конан Дойля аб ягоным папулярным літаратурным героі.

У ім апісаны падзеі 1902 года, калі ў мястэчку Селкірк у Шатландыі паводка знішчыла драўляны мост. Праз два гады жыхары шатландскага гарадка зладзілі дабрачынны збор сродкаў на аднаўленне моста. У мэтах дабрачынных збораў у невялікім тыражы быў выпушчаны зборнік апавяданняў, куды быў уключаны 48-старонкавы аповед, напісаны Артурам Конан Дойлем пра прыгоды Шэрлака Холмса і ягонага памочніка доктара Ватсана, піша mignews.com.

Васьмідзесяцігадовы гісторык Уолтар Эліот выпадковым чынам выявіў тое самае выданне ў сябе на гарышчы. Ён убачыў нешта дзіўнае: там фігураваў аповед, якога гісторык раней не чытаў.

На гэты момант высвятляецца аўтарства аповеду. Калі здагадкі аб тым, што гэты аповед быў напісаны Конан Дойлем - то ён стане першым раней не вядомым расповедам пісьменніка, апублікаваным за апошнія 80 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках