28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы ЗША тэстуюць мячы-разведчыкі (Відэа)

5

ВМС ЗША тэстуюць аўтаномнага робата ў выглядзе сферы, здольнага плаваць у вадзе і рухацца па рознай мясцовасці, выконваючы даручаныя яму заданні.

Машына названая імем свайго стваральніка - амерыканскай кампаніі GuardBot. Першапачаткова GuardBot планавалася выкарыстоўваць для місій на Марсе, але пазней робатам зацікавіліся вайскоўцы, якія ўбачылі ў ім прыладу разведкі і аховы незнаёмай тэрыторыі, піша hi-news.ru.

Распрацоўка GuardBot вялася больш за сем гадоў. Перад інжынерамі была пастаўленая задача стварыць робата-амфібію, здольнага плаваць у вадзе з хуткасцю 6,5 км на гадзіну і перасоўвацца па рознай мясцовасці, напрыклад, па пяску і снегу з хуткасцю больш за 30 км/г, нават па нахільнай паверхні з кутом 30 градусаў.

У аснове GuardBot ляжыць тэхналогія вагальнага руху з выкарыстаннем 9-восевага стабілізатара. Рухам робата кіруе праграма, якая скіроўвае ягоны цэнтр цяжару то ўзад, то ўперад. Хараство гэтай тэхналогіі ў тым, што з яе дапамогай можна ствараць маштабуемых сферычных робатаў дыяметрам ад 10 да 300 сантыметраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках