27 красавiка 2024, Субота, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любамір Пoковіч: Кажуць, што ў «Дынама» ўсё вызначаюць легіянеры, але гэта не заўсёды праўда

2
Любамір Пoковіч: Кажуць, што ў «Дынама» ўсё вызначаюць легіянеры, але гэта не заўсёды праўда

Галоўны трэнер менскага «Дынама» адзначыў, што, нягледзячы на вядучую ролю легіянераў у камандзе, і беларускія гульцы часта вызначаюць вынікі сустрэч.

Пра гэта Любамір Пoковіч распавёў у эфіры праграмы «Тэрыторыя КХЛ» на КХЛ-ТВ, піша «Прессбол».

«Многія прывыклі казаць, што ў менскім «Дынама» ўсё вырашаюць легіянеры. Мы замежнікамі вельмі задаволеныя, яны забіваюць шмат галоў, дапамагаюць камандзе. Але многія гульні вызначалі Мялешка, Кулакоў, Гарошка, «Медвещаку» дзве шайбы закінуў Сцяпанаў. Журналісты прывыклі так гаварыць пра ролю легіянераў, але гэта не заўсёды праўда. Калі замежнікі гуляюць вельмі добра - гэта яшчэ не значыць, што беларусы гуляюць дрэнна», - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках