27 красавiка 2024, Субота, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца Танкачова вымушана пакінула Беларусь

12
Праваабаронца Танкачова вымушана пакінула Беларусь

Кіраўнік арганізацыі Lawtrend Алена Танкачова сёння павінна была пакінуць Беларусь паводле суда.

Яна вылецела рэйсам «Менск-Калінінград». Журналісты "Радыё Свабода" заспелі Алену Танкачову ў аэрапорце.

5 лістапада 2014 года УУС Першамайскага раёна Менска прадпісала ёй цягам месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну бліжэйшыя тры гады. Падставай для такой пастановы сталі зафіксаваныя відэакамерамі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, які належыць Танкачовай.

Праваабаронца пастанову суда абскардзіла. Працэс абскарджвання прадугледжвае прыпыненне загаду аб высылцы на тры месяцы - па месяцу на абскарджанне ў кожнай з прадугледжаных інстанцый. Судовая калегія грамадзянскіх спраў Менскага гарадскога суда 19 лютага адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі праваабаронцы на пастанову аб яе высылцы з Беларусі.

Грамадзянка Расеі Алена Танкачова пражывае ў Беларусі блізу 30 гадоў. Цягам 20 гадоў Танкачова і ўзначалены ёю Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека.

Грамадскія актывісты сабралі сем тысяч подпісаў пад просьбай не высылаць Танкачову з краіны. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ўважаюць дзеянні ўладаў непрапарцыйнай і палітычна матываванай санкцыяй, звязанай з прафесійнай дзейнасцю праваабаронцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках