28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ў Дзень роднай мовы пісалі агульнанацыянальную дыктоўку

2

«Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» правяло VIII Усебеларускую дыктоўку.

Яна прайшла ў памяць Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і ў сувязі з юбілеем Францішка Багушэвіча, піша БелаПАН.

«Сёлета шмат прапаноў ад розных арганізацый годна адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы, распавяла Алена Анісім, першы намеснік старшыні ТБМ. - У нас не так шматлюдна з тае нагоды, што праходзяць такія святы, тыдні нават роднай мовы ў школах, у розных навучальных установах, напрыклад у ліцэі БДУ, Акадэміі кіравання. І гэта вельмі важна. Такім чынам, пашырылася кола тых пляцовак, на якіх можна выказаць сваё стаўленне да роднай мовы і паўдзельнічаць у якой-небудзь акцыі.

Сёлета мы абралі для напісання і рэкамендавалі тры тэксты. У першую чаргу, прадмова да зборніка «Дудка беларуская» Францішка Багушэвіча. У гэтым творы, якія мы ўжо пісалі на адной з дыктовак, выказаныя вельмі важныя рэчы, якія сёлета яшчэ раз пацвердзіліся. У Францішка Багушэвіча ў канцы гучыць такая фраза: «Можа, хто спытае, дзе цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, дзе наша мова жыве».

І яшчэ адзін твор, якія мы ўзялі, гэты верш «Бацьку» Рыгора Барадуліна. Гэта таксама невыпадкова. Сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння вядомага паэта. І ягоны верш «Бацьку» - гэта верш, у якім выказваецца боль многіх пакаленняў беларусаў, хто падчас вайны страціў бацьку ці кагосьці яшчэ з родных і блізкіх, паведамляе БелаПАН.

І яшчэ адзін твор, які мы ўзялі, гэты верш «Я не ганю землі Чужыя» Генадзя Бураўкіна. Паэт Генадзь Мікалаевіч Бураўкін шмат зрабіў для Беларусі, ён узначальваў нашу арганізацыю. І не так даўно яго не стала. Гэта яго верш - гэта наша даніна памяці, гэта наша падзяка за тое, што ён рабіў для Беларусі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках